Рамёствы Печать

   Здаўна беларусы ўпрыгожвалi сваё жытло разьбой па дрэву, рабiлi лiштвы, ганачкi. Бедны народ не мог купляць сабе дарагiя рэчы i таму ўсё неабходнае вырабляў сабе з дрэва, з лазы, з бяросты. Беларускiх разьбяроў па дрэву запрашаў рускi цар у XVII стагоддзi працаваць у Маскве i Падмаскоўi, упрыгожваць разьбой iканастасы сабораў i iнтэр'еры палацаў. Аб высокiм прафесiйным узроўнi сведчаць помнiкi XVII – XVIII стагоддзяў.
   Работы мастакоў па дрэву вельмi разанстайныя. Гэта i дэкаратыўнае панно, выкананыя ў рознай тэхнiцы разьбы, аб'ёмна-рэльефнай i навылётнай. Скульптурныя работы ахоплiваюць усе тэмы i жанры мастацтва: бытавы i гiстарычны жанр, партрэт, свет казачных вобразаў i акружаючую паўсядзённасць.

Скачать:
Скачать этот файл (Remesla.pdf)Рамёствы406 Kb