Міжнародны дзень роднай мовы | | | | Понедельник, 21 Февраль 2022 |
| Â Â Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце. Â Â Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце iснуе каля 6000 «жывых» моў. Палова з iх знаходзiцца на мяжы знiкнення. На 96% моў размаўляе толькi 4% насельнiцтва. Не маюць пісьменнасці 80 % афрыканскiх моў. Штогод вымiрае каля дзесятка моў. Â Â Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады. Перш за ўсё названая праблема актуальная для так званых «малых» моў і моў нацыянальных меншасцей. Спецыфіка моўнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у тым, што галоўным аб'ектам увагі ў гэты дзень становіцца беларуская мова – дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі, Гэта звязана з тым, што сёння існуе відавочная неадпаведнасць паміж заканадаўчым статусам беларускай мовы і яе выкарыстаннем у большасці афіцыйных сфер ужытку. Менавіта гэтыя аспекты моўнага жыцця краіны і з'яўляюцца найбольш важнымі. Разам з тым, нягледзячы на відавочныя праблемы з выкарыстаннем у многіх традыцыйных сферах камунікацыі яна праяўляе высокую ступень жыццёвасці і актыўна пранікае ў новыя сучасныя сферы ўжытку.
| | | |
Назад
JEvents v1.5.5e
Copyright © 2006-2011
|