Штогод у лютым з мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа праводзіцца Міжнародны дзень роднай мовы. У межах свята ва ўстановх агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца тэматычныя заняткі («Які гэта цуд – мова мая родная», «Родная мова – крыніца празрыстая»), урокі-падарожжы («Роднаму слову гучаць вечна», літаратурныя гасцёўні («Мова родная – мова модная», «Роднай мовы карані»), гутаркі-віктарыны («Таямніцы беларускіх слоў», «Вернасць роднаму слову – вернасць свайму народу»), конкурсы чытачоў мастацкіх твораў, творчыя сустрэчы з навукоўцамі, пісьменнікамі, дзеячамі мастацтва і іншымі прадстаўнікамі беларускай культуры( «Вялікія майстры слова»).
Источник: Пресс-центр Министерства образования