noty

Нас кожны дзень школа вітае
Залівістым школьным званком,
Сардэчна ўсіх запрашае
У родны, надзейны свой дом.
          Першая школа мая,
          Навекі з'яднала ты нас!
          Ніколі ў жыцці не забудзем
          Заняткі, званкі, дружны клас.
У сценах тваіх мы сталеем,
Сцяг навукі да ведаў нясём,
У людзі адгэтуль выходзім,
Да мэты жаданай ідзём.
          Першая школа мая,
          Навекі з'яднала ты нас!
          Ніколі ў жыцці не забудзем
          Заняткі, званкі, дружны клас.
Наша першая родная школа,
Мілы сэрдцу кожнаму кут!
Няхай шчырасць, вернасць і дружба
Назаўсёды прапішуцца тут!
          Першая школа мая,
          Навекі з'яднала ты нас!
          Ніколі ў жыцці не забудзем
          Заняткі, званкі, дружны клас.