Галоўная

main   Дзе б мы ні жылі – ці то ў вёсцы, ці ў горадзе – мы любім сваю малую Радзіму. Няма ніводнага населенага пункта, які б не меў гісторыі. Гісторыя краіны складваецца з гісторыі малых і вялікіх гарадоў і сёлаў, з гісторыі людзей, якія ў іх жывуць. Немагчыма ведаць гісторыю сваёй дзяржавы, калі не ведаешь мінулага і сучаснасці сваёй малой Радзімы, зямлі, дзе ты нарадзіўся і жывеш.

   Легенды і паданні – гэта вялікае і разнастайнае багацце, якое ашчадна перадавалася з пакалення ў пакаленне, захавалася да сённяшняга часу і дазваляе глыбей вывучаць мінулае краю. Для людзей мінулага легенды і паданні былі не проста займальнымі апавяданнямі, яны неслі веды пра навакольны свет, гісторыю краю. Да нас жа яны даносяць часцінку духоўнага жыцця нашых далёкіх продкаў, раскрываюць свет іх уяўленняў.

   Легенда (ад лац. Legenda – тое, што павінна быць прачытана) – фальклорнае фантастычнае апавяданне, якое выдаецца і ўспрымаецца як верагоднае, хоць яно і не пацвержана якімі-небудзь гістарычнымі матэрыяламі.

   Паданне – вуснае празаічнае народнае апавяданне, у якім ад імя сведкі або ўдзельніка падзей расказваецца пра розныя цікавыя жыццёвыя з'явы, падзеі або пра выдатных людзей, іх учынкі, подзвігі.



 

Joomla CMS