Чаму на лідскім гербе леў? |
 У 1410 годзе лідская харугва начале з лідскім старастам, хутчэй за ўсё гэта Якуб з Селіцы,брала ўдзел у Грунвальдскай бітве і ўся там палегла. Існуе мясцовая лягенда, што менавіта за гэты вычын Лідскай харугвы пазней на герб горада быў дадзены леў - сімвал адвагі і сілы.
(Лідчына // Наша слова. – 2006. - 19 ліпеня.)
- Пан вяльможны, за Грунвальда ззянне, Дзе, як леў, лідзянін кожны біўся да сканання, Леў павінен быць на гербе ў слаўным месце Лідзе, І ніколі горад гэты мужнасць не абыдзе.
Суднік, С. Панегірык на герб горада Ліды // Лідскі летапісец. – 2006. - № 4.
|