Было гэта ў часы, калі сярод людзей жылі волаты, якія баранілі край наш, разам са слугамі збройнымі на быстрых канях з суліцамі... Баранілі асілкі дубы сьвятыя, да звычаі Рода. I ніхто не прыбегаў сюды рабаваць. Ні Ледзяне, ні Ўрмане, бо ведалі моц волатаў. I быў князем тады Скаманд. Сквапны і жорсткі. Прамовіў ён да людзей – “Няма ворагаў, няма вайны, а сколькі ежы на волатаў выдаткуеце. А колькі скуры на абутак, на адзенне... А піва та, піва колькі выпіваюць?! А я - вас у тры разы танней бараніць буду.” Падумалі людзі, і пагадзілісь. Дурныя, бо. Пайшлі да волатаў і кажуць - не патрэбны - ідзіце прэч. Тяжка ўздыхнулі асілкі, абразілісь... Але любілі Край і людзей, болей за ўсяго. I вырашылі. Сыходзіць - не будуць. А зробяць - хто ў дубы перакінецца, хто, віпіўшы сонны зелак - паляжа спаць... і наказалі - калі патрэба якая будзе-то будуць словамі моцнымі і травой - кветачкой росной. Словы князю Скаманту і ваярам яго пакінулі. I паснулі. Вецер пылам-зямлей прысыпае, лісьцце - хвой завее. Курганы ўтварылісь, некаторыя мо ў 40 крокаў. Сьпяць, чакаюць, што паклічуць Край бараніць. А словы і зелкі Скамант схаваў ў нетрах возера патаемнага. Прайшоў час, пачаў збіраць з плуга сам-тры, болей за Волатаў. Сквапны. Бессаромны. А маці Скаманта плакала, гледзячы на брыдоты сына, шкадавала, ад слёз утварылась рэчка, што пабегла да горада, які на плесе быў. А на сэрцы камень вялікі стварыўся ў яе... Плакала маці, аж да скона сына свайго, а, як той сканаў, сама ў вырай адыйшла, а камень з душы пляснуўся, пабіўся, аскепкі аж да Лідзейкі, на бераг перад горадам вынесла. I назвалі людзі рэчку Скаманкай, а з часам, калі запамяталі аб Скаманте, па вялікім каменням (якое дзіва на дрыгве) - Каменкай. А каменні тыя адны кажуць - дрыгвай засмактала, другія - Лідзейка, кроўны Гедземіна на замак аднёс.
Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. “Пляснуўся з неба Цмок…” - Онікс, 2010.
|