Лідскае возера

   На месцы Лідскага возера калісьці былі яўрэйскія могілкі, праз якія ішла дарога. Перад запаўненнем возера рэшткі людзей дазволілі перазахаваць. Але не ва ўсіх, якія ляжалі ў зямле, засталіся родныя. Таму многія так і засталіся ляжаць там, дзе іх пахавалі. Калі запаўнялі возера, на яго паверхню ўсплывалі косткі, саваны, розныя прадметы. А дарога тая так і засталася пад вадой.
   Магчыма, па гэтай прычыне ў Лідскім возеры так часта топяцца людзі. Многія жыхары горада, якія ведалі возера да таго часу як яго спусцілі, помняць тое месца, якое так і называлася – старая дарога. Менавіта па гэтай паласе, якая ішла ад гаражэй да завода “Лідсельмаш”, возера можна было перайсці ўброд.

 

Будревич, В. Исторические тайны. Легенды о родном крае. // Оникс.- 1998. - № 4.



 

Joomla CMS