Прошлый месяц Август 2025 Следующий месяц
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
week 31 1 2 3
week 32 4 5 6 7 8 9 10
week 33 11 12 13 14 15 16 17
week 34 18 19 20 21 22 23 24
week 35 25 26 27 28 29 30 31
president.gov.by
UO lida21
Obl UO_2021
MO RB_2021
GROIRO 21
AO 24
RIKZ 18_
ADU 24_
EIOR
Virt school_GrOIRO
ispolkom 14_

Смотрите нас на YouTube

My v_instagram

"НЕ ПАКІДАЙЦЕ Ж МОВЫ НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ"

Frantishak Bagushevich_   Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны пад Вільняй у сям'і дробнага шляхціца. У 1852 годзе Францішак паступіў у Віленскую гімназію, якую ў 1861г. скончыў у ліку найлепшых вучняў і ў гэтым жа годзе ён стаў студэнтам Пецярбурскага ўніверсітэта. Аднак за адмоўленне прызнаць новыя ўніверсітэцкія правілы Францішак Багушэвіч быў выключаны ўжо з першага курса.
   Малады, поўны энэргіі і намераў чалавек, працаваў настаўнікам у Доцішках Лідскага павета (цяперашні Воранаўскі раён), дзе пазнаёміўся з лінгвістам, этнографам і музыказнаўцам Янам Карловічам, які паўплываў на дальнейшы лёс пісьменніка. У 1863 годзе Багушэвіч прынімаў удзел у паўстанні К.Каліноўскага. У сытычцы з царскімі войскамі ён быў паранены.
   Пасля разгрому паўстання заставацца на Віленшчыне Францішку Багушэвічу было небяспечна. Сябар Ян Карловіч паспрыяў яго пераезду ў горад Нежын. У 1865 годзе Багушэвіч паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй.
   Двадцаць гадоў ён пражыў у расстанні з роднай зямлёй. І толькі ў 1884 годзе ён змог вярнуцца на Радзіму. У Вільні ўладкаваўся на пасаду прысяжнага паверанага судовай палаты. Дапамагаў пераважна гарадскім беднякам і сялянам. Таму заслужыў мянушку "мужыцкага адваката". І як выразнік народных інтарэсаў Ф.Багушэвіч знайшоў глыбокае прызнанне ў народзе.
   Першымі творамі пачынаючага пісьменніка былі журналісцкія допісы, якія ён пасылаў у польскі часопіс "Кraj". У 1891 годзе ў Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў яго першы паэтычны зборнік "Дудка беларуская". У яго ўвайшлі гумарыстычныя вершы, а таксама творы аб штодзённым побыце сялянства, напоўненыя горкімі скаргамі.
   Другі паэтычны зборнік Ф.Багушэвіча "Смык беларускі" быў надрукаваны паэтам пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава ў Познані ў 1894г. "Смык беларускі" стаў кнігай больш антыпрыгодніцкай, антыпанскай, чым "Дудка беларуская". Лірычны герой твораў Францішка Багушэвіча – працоўны сялянін. Ён не толькі пакутнік, якого абдзялілі пры скасаванні прыгону, якога абдзірая казна, крыўдзяць царскія чыноўнікі, але і праўдашукальнік, асоба з развітым пачуццём чалавечай годнасці. Такім ён паказаны ў вершах "Дурны мужык, як варона", "Як праўды шукаць", "Праўда", "Бог не роўна дзеле" і іншыя.
   У 1892 г. у Кракаве асобнай кнігай выйшла яго апавяданне "Тралялёначка", у якім пісьменнік яскрава ўвасобіў расслаенне беларускай вёскі, а ў 1899г. пісьменнік здаў у Вілейскую губернскую друкарню рукапіс зборніка "Беларускія апавяданні Бурачка". У 1907г. пасля смерці пісьменніка на старонках газеты "Наша ніва" былі апублікаваны яго навелы "Сведка", "Палясоўшчык", "Дзядзіна".
   Ф.Багушэвіч добра вядомы не толькі, як паэт, але і як празаік, які стаяў ля вытокаў беларускай мастацкай прозы. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Нягледзячы на тое, што свае творы ён пісаў лацінкай, беларуская мова гучала ў яго натуральна, гнутка, афарыстычна і прыгожа.
   Памёр Францішак Багушэвіч 28 красавіка 1900 года. На радзіме паэта створаны літаратурна-мемарыяльны Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў Кашлянах. У Смаргоні і Жупранах адкрыты помнікі паэту.

https://knihi.com/Francisak_Bahusevic/
http://kushliany.bellit.museum.by/
https://oshmyany.museum.by/