Прошлый месяц Июль 2025 Следующий месяц
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
week 27 1 2 3 4 5 6
week 28 7 8 9 10 11 12 13
week 29 14 15 16 17 18 19 20
week 30 21 22 23 24 25 26 27
week 31 28 29 30 31
president.gov.by
UO lida21
Obl UO_2021
MO RB_2021
GROIRO 21
AO 24
RIKZ 18_
ADU 24_
EIOR
Virt school_GrOIRO
ispolkom 14_

Смотрите нас на YouTube

My v_instagram

«УСЁ ПАКІНУЦЬ СЛЕД ПАВІННА»

Piatrus Brouka   Паэт, празаік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1962). Акадэмік АН БССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962), Дзяржаўных прэмій СССР (1947, 1951), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959), ганаровы грамадзянін г. Мінска (1980). Выпускнік літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ (1931).
   Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. З 1918 г. працаваў перапісчыкам у Велікадолецкім ваенным камісарыяце, справаводам у валасным выканаўчым камітэце, быў рахункаводам у саўгасе, старшынёй Маладолецкага сельсавета. З 1925 г. – у Полацкім акруговым камітэце ЛКСМБ. У 1927-1928 гг. – адказны сакратар газеты «Чырвоная Полаччына». У 1928-1931 гг. вучыўся ў БДУ. З 1940 г. працаваў рэдактарам часопіса «Полымя». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941-1942 гг. – інструктар-літаратар у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў з партызанскім друкам. У 1943 г. стаў адказным сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, з 1945 г. зноў рэдактар часопіса «Полымя». У 1948-1967 гг. – старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1963 г. – сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР.
   У 1967-1980 гг. – галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Пад рэдакцыяй П. Броўкі выйшла першая нацыянальная 12-томная «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1969-1975). Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1956-1980) і Вярхоўнага савета БССР (1947-1955). У 1959 г. быў дэлегатам ад БССР на 14-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
   Памёр 24 сакавіка 1980 г., пахаваны на Усходніх могілках у г. Мінску. Друкавацца пачаў з 1926 г. Аўтар паэтычных зборнікаў «Гады як шторм», «Прамова фактамі» (абодва – 1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць...» (1961), «Высокія хвалі» (1962), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты – мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985). Аўтар аповесцей «Каландры» (1931), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам»(1974).
   Для дзяцей выдаў кнігі паэзіі «Маладым сябрам» (1961), «Наш музей» (1962), аповесць «Донька-Даніэль» (1982). Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны», «Кветка шчасця» (у суаўт. з В. Барысевічам, П. Глебкам) (абедзве пастаўлены ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», у суаўт. з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944). Выступаў як перакладчык. Пераўвасобіў па-беларуску творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, М. Бажана, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага,М. Ісакоўскага,А. Пракоф'ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш.
   Выйшлі Зборы твораў у двух (1957, 1969), чатырох (1965-1966), сямі (1975-1978) і дзевяці (1987-1992)тамах.
   Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, Знак Пашаны, балгарскім ордэнам Кірылы і Мяфодзія, медалямі.
   У Мінску створаны літаратурны музей П. Броўкі (вул. К. Маркса, 30), яго імя прысвоена выдавецтву «Беларуская Энцыклапедыя», імем П. Броўкі названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Бешанковічах,Ушачах.
   Пятрусь Броўка вядомы і як яркі і самабытны паэт. Сярод яго паэтычных твораў зборнікі "Дарога жыцця" (Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г.), паэма "Хлеб", вершы "Думы пра Маскву", "Брат і сястра", "Народнае дзякуй", "Каб мне стаць...", "Спатканне" (Дзяржаўная прэмія СССР 1947 г.), а таксама зборнікі "Пахне чабор", "А дні ідуць", (Ленінская прэмія 1962 г.), "Між чырвоных рабін" (Дзяржаўная прэмія БССР імя Я.Купалы 1970 г.). Аўтар кніг прозы "Калі зліваюцца рэкі" (Літаратурная прэмія імя Я.Коласа 1959г.),"Разам з камісарам".

https://knihi.com/Piatrus_Brouka/
https://museums.by/muzei/literaturnyy-muzey-petrusya-brovki/
http://bellitmuseum.by/litaraturnyi-muzey-petrusya-brouki/