Абраз Божай Маці ў Белагрудскім касцёле

Belagrudski kastsel3Belagrudski kastsel2Belagrudski kastsel   Некалькі стагоддзяў таму назад, у адзін з цёплых летніх дзён, мясцовы пастух заўважыў, што да берага ракі Дзітвы прыбіўся абраз. На ім была выява Божай Маці. Пастух расказаў аб здарэнні жыхарам суседніх вёсак і паказаў абраз. Усе вырашылі, што нездарма адбылася гэта падзея, напэўна месца тут святое, таму і пастанавілі пабудаваць касцёл. Праз некалькі дзён закіпела каля ракі праца. Калі ж касцёл быў пабудаваны, паступова каля яго пачалі сяліцца людзі. Так і ўзнікла вёска Белагруда. А той абраз, які знайшоў на беразе ракі пастух, да сёняшняга дня знаходзіцца ў гэтым касцёле.


Запісалі ад прыхажанкі Белагрудскага касцёла


 

Joomla CMS