Камень-следавік у Бабрах

kamen1 kamen2  У вёсцы Бабры жылі людзі. Але там не было ні царквы, ні касцёла, таму жыхарам не было дзе памаліцца. Аднойчы ноччу аднаму мужчыну з вёскі прысніўся сон. У ім ён убачыў жанчыну з дзіцем, якая яму сказала: "На тым месце дзе я стаю, павінна быць пабудавана царква". Раніцай, вырашыў той мужчына знайсці месца, якое бачыў ў сне. Падыходзячы да гэтага месца ён убачыў жаночую цень. Мужчына падбег, але цень знікла. На тым месцы убачыў ён вялікі камень, а на ім два следа. Адзін большы – напэўна Маці Божай, другі меньшы – Іісуса Хрыста. Аб сваёй знаходцы і цудоўным сне расказаў мужчына сваім аднавяскоўцам. Парадзіліся людзі і вырашылі каля камня пабудаваць драўляную царкву, а сам камень абгарадзіць і берагчы як сімвал і талісман.


Запісалі ад Івана (1934 г.н.) і Марыі (1937 г.н.) Гагалушка з вёскі Бабры

 

 

Joomla CMS