Няма горшай кары, як у прымах

   Даўным-даўно ў вёску папаўся па няшчасці воўк. Людзі яго злавілі і думаюць, якую яму даць кару. Адзін кажа - лапу адсекчы, другі кажа - вока выкалаць, трэці - хвост адсекчы.

   У той вёсцы жыў прымак і, прышоўшы да людзей, ён сказаў:

   - Ніякай кары яму не даваць, а ў прымічы яго аддаць.

   3 таго часу людзі прызналі, што няма горшай кары, як у прымах.


Легенды і паданні // складальнікі М.Я.Грынблат і А.І.Гурскі – 2-е выд., дап. і дапрац. – Мн.: Бел.навука, 2005.

 

 

Joomla CMS