“Хлопчыка назаві Адамам, а дзяўчынку Евай”

   Было гэта можа ў гады 20-я XX стагоддзя, у адной жанчыны ўсё паміралі дзеці. Паўгода, год пажывуць і паміраюць. Перажывала надта тая жанчына. Аднавяскоўцы накіравалі яе да ксендза, можа ён што-небудзь параіць. Ксёндз даў наступную параду: "Калі народзіцца хлопчык назаві яго Адам, а народзіцца дзяўчынка назаві Ева". Так і зрабіла жанчына. Мела яна яшчэ чатырох дзяцей і ўсе яны дажылі да сталасці.


Запісалі ад Маціяс Юзэфы Юзэфаўны (1923 г.н.), жыхаркі Ліды

 

 

Joomla CMS